Палітык Юрась Губарэвіч прадае дамен referendum.by
Выбарчы ўчастак на прэзідэнцкіх выбарах у Мінску / Еўрарадыё
Лідэр руху "За свабоду!" Юрась Губарэвіч выставіў дамен referendum.by на продаж.
"Прадаецца referendum.by. Саступлю правы на дамен таму, хто прапануе большую суму, пры ўмове пералічэння аплаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных. Прапанова актуальная да 14 лютага", — напісаў палітык у Фэйсбуку.
Зараз пры пераходзе па спасылцы стаіць заглушка аб продажы дамена. Раней гэты сайт распавядаў аб палітычнай кампаніі "Народны рэферэндум", якую падтрымлівалі рух "За свабоду!", партыя БНФ і грамадзянская кампанія "Гавары праўду".
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка прызначыў рэферэндум на 27 лютага. Грамадзянам прапануюць выказацца з нагоды змен у канстытуцыю краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.