Палёт паветраных шароў над Мінскам усё ж адбыўся сёння раніцай (фота)

Масавы палёт паветраных шароў над Мінскам усё ж адбыўся — праўда, з затрымкай на палову сутак. Учора ўвечары яго адмянілі з-за моцнага ветру, але сёння раніцай 54 цеплавыя аэрастаты ўсё ж падняліся ў неба над сталічным аэрапортам Мінск-1.

Паветраныя шары, у якіх знаходзіліся спартсмены з Беларусі, Латвіі, Малдовы, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі і Украіны, праляцелі прыкладна 22 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада, паведамляе БЕЛТА.

Арганізатары спадзяюцца, што гэты палёт увойдзе ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы масавы палёт над сталіцай дзяржавы.
Мерапрыемства праходзіла ў рамках фестывалю авіяцыйнага спорту “70 год мірнага неба”. З 17 па 19 ліпеня гледачоў чакае Міжнародны кубак па паветраплавальным спорце, верталётныя гонкі, авіяшоў, масавы парашутны дэсант і многае іншае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі