Памерла знакамітая вавёрка з мінскай таксоўкі
Пра Масіка і яго гаспадара Пятра Панкратава летась распавядала Еўрарадыё.
Калі Панкратаў пасля войска пачаў таксаваць, ён стаў вазіць з сабой вавёрку. Пасля першых рэпартажаў Масік стаў знакамітасцю.
Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", вавёрка раптоўна стала кепска сябе адчуваць, перастала есці, у яе з'явілася слабасць. Ніякая дапамога спецыялістаў не падзейнічала і Масік памёр. Вавёрка пражыла толькі 4,5 гады, хаця ў сярэднім яе жыццё мусіла скласці ўдвая больш.
У Мінску ў таксоўцы можна пакатацца … з вавёркай! (фота)