Памерлі кот-"Палкоўнік Мяў" і самы стары фламінга ў свеце

Ён патрапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса як уладальнік самай доўгай шэрсці сярод хатніх котак. Яна ў яго дасягала 23 сантыметраў у даўжыню. Да таго ж "Палкоўнік Мяў" быў зоркай інтэрнэта, дзякуючы асабістаму сайту і акаўнтам у сацыяльных сетках, на якія падпісаліся мільёны людзей. Дарэчы, мянушку ён атрымаў за свой грозны і ваяўнічы выгляд. У ката былі прыроджаныя праблемы з сэрцам і ветэрынары не здолелі выратаваць яму жыццё.



А ў Аўстраліі ўсыпілі найстарэйшага ў свеце фламінга, яму было 83 гады. З-за свайго ўзросту ружовы фламінга па мянушцы Грэйтар пакутаваў ад хваробаў. У заапарку горада Адэлаіда ён жыў ад 1933 года! Дарэчы, там жыве яшчэ адзін фламінга-доўгажыхар, якому каля 60 гадоў.



Фота — flikr.com, ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі