Памежны камітэт: праз адмену авіярэйсаў замежнікі не могуць вярнуцца дадому
Памежны камітэт заяўляе, што да яго звяртаецца мноства замежнікаў. Яны не могуць выехаць дадому ў сувязі з адменай авіярэйсаў з Беларусі і забаронай замежных дзяржаў на палёты над нашай краінай.
Памежнікі падкрэсліваюць, што гэтыя пытанні — не ў іх кампетэнцыі.
Памежны камітэт рэкамендуе замежным грамадзянам звяртацца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы сваіх краін.
Праблемы з авіярэйсамі з Беларусі пачаліся пасля таго, як 23 траўня беларускія ўлады прымусова пасадзілі ў мінскім аэрапорце самалёт Ryanair пад нагодай таго, што на борце была бомба. Каб спыніць пасажырскі авіялайнер, у паветра быў узняты ваенны знішчальнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.