"Памілуем, калі пераканаеце вярнуцца": сілавікі прыйшлі да бацькоў "каліноўца"

Эмблема беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне

Эмблема беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне / Еўрарадыё

У Пінску сілавікі прыйшлі да бацькоў "каліноўца" і паабяцалі памілаваць іх сына, калі тыя пераканаюць яго вярнуцца і пакаяцца. Аб гэтым піша "Медыя Палессе". Яшчэ настойліва папрасілі падпісаць раздрукоўку ўказа аб вяртанні з тлумачэннямі.

"Помилуем, если убедите вернуться": силовики пришли к родителям "калиновца"

У дакуменце, які публікуе "Медыя Палессе", пакінуўшым радзіму беларусам прапануецца здацца ўладам да 31 снежня 2023 года. Бацькі байца палка Каліноўскага звярнулі ўвагу на скончаны тэрмін такой магчымасці. На што ім адказалі, што ўсё адно можна вяртацца, бо тэрмін указа працягнулі.

Па дадзеных на ліпень 2023 года на баку Украіны ваявала каля 450 беларускіх добраахвотнікаў, з пачатку поўнамаштабнай вайны загінула не менш за 28 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі