Памочніка Мясніковіча, якога вывезлі з Расіі, адпусцілі з СІЗА КДБ?

Дзмітрый Шадко / t.me/viasna96/
Дзмітрый Шадко / t.me/viasna96/

24 сакавіка на волю з СІЗА КДБ у Мінску выйшаў памочнік старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча Дзмітрый Шадко. Такую інфармацыю атрымалі беларускія праваабаронцы. Таксама на волю выйшлі яшчэ два чалавекі, што былі затрыманыя нібыта з-за датычнасці да дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах — гэта Ілля Кабанаў і Руслан Маслянкоў. Іх затрымалі 4 сакавіка.

Шадко быў затрыманы 9 сакавіка ў Маскве па справе дыверсіі ў Мачулішчах. Ён знаёмы з некаторымі беларусамі, якіх кінулі за краты. Ёсць звесткі, што беларуса ў Маскве на працы затрымалі супрацоўнікі ФСБ і амаль адразу яго прывезлі ў Беларусь. Быў спецыяльна зроблены інфармацыйны "ўкід" пра пошукі Дзмітрыя Шадко маскоўскай паліцыяй. Нядаўна з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што затрыманага вінавацяць у "тэрарызме".

Раней Шадко працаваў намеснікам міністра сувязі РБ. Вясной 2019-га КДБ абвяргаў яго затрыманне па карупцыйнай справе. Якраз у той час Дзмітрый Шадко і сышоў з працы ў міністэрстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі