Памёр акцёр, які сыграў Іпаліта ў “Іроніі лёсу”
Юрый Якаўлеў пайшоў з жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы ва ўзросце 85 гадоў, паведамляюць расійскія інфармагенцтвы.
Акцёр нарадзіўся 25 красавіка 1928 года ў Маскве. У 1952 годзе скончыў Шчукінскую тэатральную вучэльню, граў у тэатры імя Яўгенія Вахтангава. Ён увасобіў на сцэне болей за 70 вобразаў.
Аднак сапраўдная слава прыйшла да Юрыя Якаўлева дзякуючы кіно. Ён запомніўся гледачам пераважна як камічны, характарны акцёр у фільмах Эльдара Разанава, Леаніда Гайдая ды іншых вядомых савецкіх рэжысёраў. Асаблівую вядомасць Якаўлеву прынеслі ролі цара Івана Жахлівага ў фільме “Іван Васільевіч мяняе прафесію” і Іпаліта ў лірычнай камедыі “Іронія лёсу”.