Памёр беларускі пісьменнік Эдуард Скобелеў
У Мінску памёр беларускі пісьменнік Эдуард Скобелеў. Гэта адбылося яшчэ 15 кастрычніка, але стала вядома толькі цяпер. Пра гэта паведамляе "Наша ніва". 8 снежня Скобелеву споўнілася б 82 гады.
Пісьменнік вядомы найперш як аўтар папулярнай дзіцячай кнігі “Прыгоды Арбузіка і Бябешкі” (дарэчы, гэты твор Эдуарда Скобелева быў экранізаваны). Таксама ён аўтар публіцыстыкі, літаратуразнаўчых публікацый, пісаў вершы. У савецкія часы Скобелеў быў на дыпламатычнай службе, працаваў у цэнтральным камітэце кампартыі Беларусі. У незалежнай Беларусі нейкі час рэдагаваў “Інфармацыйны бюлетэнь адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, у 1998 годзе атрымаў дзяржаўную прэмію.