Памёр былы дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр
Генры Кісінджэр
Былы дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр памёр у стогадовым узросце.
Паведамляецца, што экс-палітык памёр у сваім доме ў штаце Канектыкут.
Генры Кісінджэр быў дарадцам па нацыянальнай бяспецы і потым дзяржсакратаром пры прэзідэнтах Рычардзе Ніксане і Джэральдзе Фордзе ў 1969-1977 гадах. Кісінджэр лічыцца адным з рухавікоў палітыкі разрадкі ў адносінах з таталітарным Савецкім Саюзам.
У сваіх поглядах Кісінджэр быў прыхільнікам realpolitik — палітыкі лавіравання і пошуку магчымага, часта — не зважаючы на прынцыпы. Гэта ён дэманстраваў да канца жыцця. У прыватнасці, у цяперашняй расійска-ўкраінскай вайне ён раіў Кіеву змірыцца са стратай тэрыторый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.