Памёр дырыжор славутага аркестра Джэймс Ласт

У Фларыдзе памёр дырыжор эстраднага аркестра Джэймс Ласт. Найбольшая папулярнасць яго калектыву прыпала на 1960-70-я гады.

86-гадовы музыка, які нарадзіўся ў Нямеччыне, памёр "мірна ў атачэнні блізкіх", перадае ВВС словы яго менеджара.

Візітнай карткай аркестра Джэймса Ласта была жыццярадасная музыка. Яго аркестр шмат гадоў быў рэгулярным удзельнікам розных шоў на брытанскім тэлебачанні.

Запісы калектыву прадаваліся мільёнамі копій, яны былі папулярныя і ў Савецкім Саюзе.

Летась Ласт абвясціў, што спыняе гастролі ў сувязі з хваробай.

Фота — dpa

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі