Памёр экс-старшыня Еўракамісіі Жак Дэлор, які ўзначальваў яе тры тэрміны

Жак Дэлор

Жак Дэлор / APA

Ва ўзросце 98 гадоў у Парыжы памёр былы старшыня Еўрапейскай камісіі Жак Дэлор, якога называюць архітэктарам сучаснага ЕС, перадае Бі-Бі-Сі.

Ён быў адным са стваральнікаў адзінага рынку, які забяспечвае свабоднае перамяшчэнне людзей, тавараў і паслуг унутры Еўрасаюза. Таксама Делор заклаў аснову для запуску адзінай еўрапейскай валюты — еўра.

Дэлор узначальваў Еўракамісію тры тэрміны — даўжэй, чым які-небудзь іншы палітык.

Падчас ягонага старшыньства ў ЕК было падпісана Шэнгенскае пагадненне па адмене памежнага кантролю паміж краінамі ЕС і запушчаная праграма абмену студэнтамі Erasmus.

У 1995 годзе Дэлор пакінуў сваю пасаду ў Еўракамісіі. Ён адмовіўся балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі, хоць у апытаннях лідзіраваў з вялікім адрывам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі