Памёр "Галоўны Маскаль Украіны"
Геннадий Москаль
Пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 73 гадоў памёр дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, і экс-кіраўнік Закарпацкай і Луганскай абласных адміністрацый Генадзь Маскаль. Ён быў адным з самых яскравых украінскіх палітыкаў апошняга часу.
Маскаль быў харызматычным чалавекам і ў напружаныя моманты не лез за словам у кішэню. Яго "мемны здабытак" — фразы "Ти шо, довбо*об?" ды "Х*й я ложил на ваши угрозы" з прапановай расійскім акупантам піць мачу замест піва.
Маскаль ставіўся да сваёй славы з гумарам, носячы футболкі з надпісамі "Яке щастя, що я Москаль" ды "Головний Москаль України".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.