Памёр першы прэзідэнт Малдовы Мірча Снегур

Мірча Снегур

Мірча Снегур / РИА Новости

Напярэдадні позна ўвечары не стала першага прэзідэнта Малдовы Мірчы Снегура. Ён памёр напярэдадні позна ўвечары на 84-м годзе жыцця. Прычынай смерці стала невылечная хвароба, паведаміў у сацсетках былы віцэ-прэм'ер краіны Канстанцін Тампіза.

"Сумна, браты, сумна... 13 верасня ў 23.30 ад невылечнай хваробы памёр Прэзідэнт Рэспублікі Малдова Мірча Снегур", — напісаў Тампіза .

Снегур стаў прэзідэнтам Малдовы ў верасні 1990 года і ўзначальваў краіну да студзеня 1997-га. За час яго прэзідэнцтва незалежнасць Малдовы ў кароткі тэрмін прызналі больш за 130 краін. Малдова стала членам ААН і больш за 40 іншых міжнародных структур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі