Папа Рымскі сказаў, што моліцца за Беларусь
З пантыфікам у Рыме сустрэўся мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Адбылося гэта 2 кастрычніка падчас аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнага паседжання Папскай рады з папам Францішкам. Як інфармуе catholic.by, падчас асабістай сустрэчы арцыбіскуп Кандрусевіч падзякаваў Папе Рымскаму "за яго клопат аб Касцёле ў Беларусі".
"Я падышоў да Папы і падзякаваў за яго словы, за тое, што сваім навучаннем ён дае надзею сучаснаму свету, асабліва тым, хто знаходзіцца ў бядзе, а таксама за яго клопат аб Касцёле ў Беларусі. Папа сказаў, што ў сваіх думках ён заўсёды памятае аб Беларусі і моліцца за яе", — распавёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Фота — AFP, catholic.by