Папулярны пральны парашок забаранілі прадаваць у Беларусі

Пральны парашок "Міф Аквапудра" забаранілі прадаваць у Беларусі / irecommend.ru
Пральны парашок "Міф Аквапудра" забаранілі прадаваць у Беларусі / irecommend.ru

Дзяржстандарт забараніў увозіць і прадаваць у Беларусі адну з марак пральнага парашку "Міф", паведамляе прэс-служба ведамства.

Гаворка ідзе пра парашок "Міф Аквапудра". У маркіроўцы вытворца напісаў, што прадукцыю можна выкарыстоўваць у пралках любога тыпу. Насамрэч, заяўляюць у беларускім ведамстве, гэты парашок нельга выкарыстоўваць у пральных машынах з франтальнай загрузкай. Пры нарматыўным паказчыку пенаўтваральнай здольнасці не больш за 180 мм гэты парашок паказаў 207±6 мм.

Таксама эксперты прыйшлі да высновы, што парашок не адпавядае патрабаванням ДАСТ па паказчыку "мыйная здольнасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі