Папярэднія вынікі выбараў у Беларусі могуць агучыць толькі раніцай 10 жніўня

Папярэднія вынікі выбараў у Беларусі могуць агучыць толькі раніцай 10 жніўня

Папярэднія вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі могуць агучыць толькі раніцай 10 жніўня, а не ўначы, як было раней. Справа ў тым, што ЦВК пакуль не плануе адкрываць у дзень выбараў інфацэнтр для журналістаў і спасылаецца на эпідэміялагічную сітуацыю ў нашай краіне, паведамляе TUT.by.

Мяркуецца, што замест прэс-канферэнцый, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 9 жніўня будзе ў жывым эфіры дзяржаўных тэлеканалаў паведамляць аб яўцы на выбарах і пра тое, як праходзіць галасаванне. А раніцай 10 жніўня ў Палацы Рэспублікі пройдзе брыфінг для СМІ, на якім і агучаць папярэднія вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Праўда, усё яшчэ можа змяніцца — канчатковае рашэнне ў ЦВК прымуць у гэтым месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі