Парады для беларусаў, чыіх краін няма ў спісе для атрымання "пашпарту замежніка"

Глобус

Глобус / pexels.com

Народныя амбасады Беларусі распрацавалі спіс парадаў для тых, хто не знайшоў сваёй краіны перабывання ў спісе для атрымання "пашпарта замежніка". Гэтыя дадатковыя рэкамендацыі можна пабачыць па спасылцы.

Як распавядала Еўрарадыё, сайт pashpart.org пачаў дзейнічаць 11 верасня. На ім размяшчаецца інфармацыя па атрыманні "пашпарта замежніка" ў розных краінах.

Стваральнікі сайта кажуць, што за першыя 10 дзён працы сайта яго наведала больш за 15 тысяч беларусаў з усяго свету. Колькасць праглядаў за гэты час перавысіла 80 тысяч.

Патрэба ў такім сайце з'явілася пасля таго, як беларускія ўлады адмовіліся выдаваць пашпарты і большасць іншых дакументаў праз дыпламатычныя місіі. Цяпер па новы пашпарт трэба вяртацца ў Беларусь, што многім з эмігрантаў пагражае палітычным пераследам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі