Паралімпійцаў з Расіі пусцяць у Пхенчхан толькі пад нейтральным сцягам

Паралімпійцаў з Расіі пусцяць у Пхенчхан толькі пад нейтральным сцягам

Паралімпійцаў з Расіі, як і алімпійцаў, пусцяць у Пхенчхан на зімовыя Гульні-2018 толькі пад нейтральным сцягам. Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў пакуль не аднаўляць у правах Паралімпійскі камітэт РФ. Расійскія спартсмены змогуць выступіць у пяці відах спорту: горных лыжах, бегавых лыжах, біятлоне, сноўбордзе і керлінгу на інвалідных калясках, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Мяркуецца, што ў Паўднёвую Карэю паедуць 30-35 паралімпійцаў з Расіі. Прэзідэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэта Эндру Парсанс заявіў, што робіцца ўсё магчымае, каб у наступнай Алімпіядзе расійскія спартсмены ўдзельнічалі ўжо пад нацыянальным сцягам. Цяпер жа рашэнне пра допуск паралімпійцаў у Пхенчхан было прынятае пасля таго, як Расійскі паралімпійскі камітэт выканаў некаторыя з выстаўленых яму патрабаванняў. Расіянам будзе забаронена дэманстраваць нацыянальную сімволіку.

Паралімпіяда ў Паўднёвай Карэі пройдзе 9-18 сакавіка 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі