Параненага сабаку з украінскага Купянска забраў да сябе італьянскі спявак

Сабаку ў Купянску знайшоў дэпутат Кіеўскай рады Алесь Малярэвіч /  facebook.com
Сабаку ў Купянску знайшоў дэпутат Кіеўскай рады Алесь Малярэвіч /  facebook.com

Сабака Джэк з украінскага горада Купянск пераехаў у Італію ў сям'ю музыкі Андрэа Бачэлі. Гісторыю сабакі з акупаванага і вызваленага горада распавёў дэпутат Кіеўскай рады Алесь Малярэвіч. Па яго словах, ён знайшоў Джэка "на другі дзень пасля вызвалення Купянска".

Сабака "ледзь не страціў слых з-за выбухаў, атрымаў невялікую аскепкавую рану на спіне, але захаваў дабрыню, любоў да людзей, моцны характар і веру ў лепшае".

Малярэвіч распавёў пра лёс Джэка амерыканскаму сябру, а той знайшоў яму новы дом. У Кіеве сабаку зрабілі аперацыю — выдалілі аскепкі. А затым яго перавезлі ў Італію.

Раненого пса из украинского Купянска забрал к себе итальянский певец

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі