Парашэнка: Чарнобыльская зона мусіць стаць месцам новых прагрэсіўных тэхналогій
Чарнобыльская зона мусіць стаць месцам новых прагрэсіўных тэхналогій. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў пра гэта з нагоды чарговых угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На сваёй старонцы ў Facebook Парашэнка напісаў, што “Украіна і ўвесь свет ніколі не забудуць жахлівую падзею 26 красавіка 1986 года”.
“Чарнобыль назаўжды застанецца незагойнай ранай на сэрцы краіны, на сэрцах мільёнаў людзей, — піша Пётр Парашэнка. — І сёння мы павінны не толькі зрабіць усё, каб гэтая трагедыя ніколі не паўтарылася. Мы мусім вынесці ўрок з тых падзей. Сучасная чарнобыльская зона мусіць стаць месцам новых прагрэсіўных тэхналогій, тэрыторыяй змен”.