Парашэнка: Дасягнутая дамоўленасць пра вызваленне лётчыцы Саўчанкі

Па выніках мінскіх перамоваў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што дасягнутая дамоўленасць пра вызваленне ў бліжэйшы час украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая знаходзіцца ў расійская турме і працяглы час трымае галадоўку пратэсту.

Паводле слоў Парашэнкі, кантактная група ў Мінску дамовілася пра вызваленне ўсіх закладнікаў на Данбасе на працягу 19 дзён. Таксама ёсць дамова пра вывад з украінскай тэрыторыі усіх замежных войскаў. Грамадскае тэлебачанне паведамляе, што Украіна мусіць аднавіць кантроль над межамі да канца 2015 года.

Нагадаем, як паведаміў Уладзімір Пуцін, з 0 гадзін 15 лютага будзе дзейнічаць рэжым спынення агню на Данбасе.

Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Дзень першы

Перамовы ў "нармандскім фармаце" – другі дзень (онлайн, фота, відэа)

Фота: агенцтва "Москва"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі