Парашэнка прыйшоў на цырымонію развітання з Паўлам Шараметам у Кіеве (фота)

Парашэнка прыйшоў на цырымонію развітання з Паўлам Шараметам у Кіеве (фота)

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыйшоў на цырымонію развітання з Паўлам Шараметам, якая ладзілася ў пятніцу, 22 ліпеня, у цэнтры Кіева.


Парашэнка выказаў спачуванні сябрам і родным вядомага журналіста. 

На цырымонію развітання, якая ладзілася ва “Украінскім доме” ў Кіеве прыйшлі сотні людзей, у тым ліку і многія калегі загінулага журналіста.

Пасля развітання ў Кіеве цела Паўла Шарамета даставяць самалётам у Мінск. 23 ліпеня з 11:00 да 14:00 па ім адслужаць паніхіду ў Храме ўсіх святых па вуліцы Каліноўскага, 121. Журналіст будзе пахаваны на Паўночных могілках побач з бацькам. Пахаванне пачнецца ў 14:30.

Прадстаўніца пасольства Украіны ў Беларусі Марыя Гуцала паведамліла, што цела Шарамета ў Мінск будзе суправаджаць прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цаголка. Таксама ў суправаджэнні будуць дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны Мустафа НаемСяргей Лешчанка і група украінскіх журналістаў. Пра гэта паведамляе РІА “Навіны”.


Журналіст Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева. Прычынай выбуху стала закладзенае ў машыну выбуховае прыстасаванне. Ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле “наўмыснае забойства”.

Парашэнка прыйшоў на цырымонію развітання з Паўлам Шараметам у Кіеве (фота)
Фота: rian.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі