Парламент Беларусі прыняў бюджэт-2019 за два дні

Фота Еўрарадыё
Фота Еўрарадыё

Палата прадстаўнікоў у сераду, 19 снежня, прыняла праект бюджэту Беларусі на 2019-ы год у другім чытанні. "За" прагаласаваў 101 дэпутат, "супраць" прагаласавала толькі Ганна Канапацкая, перадае з парламента карэспандэнт Еўрарадыё.

Дэпутаты атрымалі выніковы праект бюджэту-2019 ўвечары ў панядзелак, а ўжо раніцай у сераду яго прынялі ў другім чытанні і адпраўляюць на зацвярджэнне ў Савет Рэспублікі. Пасля адабрэння верхняй палатай бюджэт-2019 адправіцца на подпіс кіраўніку дзяржавы.

Праект бюджэту-2019 паступіў у профільную парламенцкую камісію 10 кастрычніка, паведаміў Еўрарадыё спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Праз некаторы час яго адправілі на дапрацоўку, якая заняла два месяцы. За гэты час у бюджэт былі ўнесеныя толькі касметычныя змены. Якія менавіта — можна пачытаць ва ўчарашнім матэрыяле Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі