Парламент Нідэрландаў заклікаў расследаваць ролю Украіны ў справе аб MH17

Парламент Нідэрландаў заклікаў расследаваць ролю Украіны ў справе аб MH17

Дэпутаты Другой палаты парламента Нідэрландаў прапанавалі расследаваць ролю Украіны ў справе аб гібелі малайзійскага самалёта MH17 над Данбасам у ліпені 2014 года, перадае "Нямецкая хваля". 

Ініцыятыву агучылі сацыялісты і партыя "Хрысціянска-дэмакратычны заклік", падтрымалі яе дэпутаты ад усіх прадстаўленых у парламенце партый. Парламентарыі хочуць высветліць, чаму Украіна не закрыла паветраную прастору над Данбасам падчас баявых дзеянняў.

Міністр замежных спраў Нідэрландаў Стэф Блок заявіў, што ўрад не бачыць неабходнасці ў такім расследаванні. Пры гэтым ён дадаў, што не пярэчыць супраць збору фактаў для вывучэння, ці магчымае такое расследаванне ў прынцыпе.

У чэрвені 2019 года Міжнародная следчая група назвала імёны чатырох галоўных падазраваных у датычнасці да гібелі самалёта. Гэта тры прадстаўнікі Расіі — былы "міністр абароны" так званай "ДНР" Ігар Гіркін (Стралкоў), генерал-маёр Сяргей Дубінскі, палкоўнік Алег Пулатаў, — а таксама грамадзянін Украіны Леанід Харчанка. Працэс над імі павінен пачацца 9 сакавіка 2020 года ў Гаагскім судзе нават пры іх адсутнасці.

Таксама следства выявіла, што самалёт быў збіты з ракетнай устаноўкі "Бук" расійскай 53-й брыгады супрацьпаветранай абароны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі