Парламент Паўднёвай Карэі з другой спробы прагаласаваў за імпічмент прэзідэнту
Прапанова была прынята 204 галасамі, супраць — 85, пры трох устрымаўшыхся
14 снежня парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за імпічмент прэзідэнту Юн Сок Ёлю за няўдалую спробу ўвядзення ваеннага становішча, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Yonhap.
Прапанова аб імпічменце была прынята 204 галасамі, супраць — 85, пры трох устрымаўшыхся і васьмі несапраўдных бюлетэнях.
Нагадаем, што першая спроба імпічменту адбылася 7 снежня, але яна правалілася.
Юн Сок Ёль абвясціў ваеннае становішча, але неўзабаве парламент краіны адклікаў указ прэзідэнта. Па ўсёй Паўднёвай Карэі праходзілі масавыя акцыі пратэсту супраць гэтага рашэння кіраўніка дзяржавы. Перад галасаваннем па імпічменце Юн Сок Ёль папрасіў прабачэння і заявіў, што яго лёс знаходзіцца ў руках яго партыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.