ПАСЕ зноў заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы асудзіла чарговы смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі.
Гаворка ідзе аб прысудзе Брэсцкага абласнога суда па справе аб жорсткім забойстве васьмімесячнай дзяўчынкі. Як распавядала Еўрарадыё, маці дзяўчынкі на 25 гадоў зняволення, а знаёмаму жанчыны прысудзілі смяротнае пакаранне.
ПАСЕ заявіла, што мараторый на смяротнае пакаранне гэта адзіны шлях да паляпшэння адносін Беларусі з Еўрасаюзам.
Як піша праваабарончы сайт "Вясна", гендакладчык ПАСЕ Ціт Карлацян падкрэсліў: "Я выказваю шчырае спачуванне ўсім, хто пацярпеў ад злачынства. Гэта трэцяе смяротнае пакаранне, вынесенае ў гэтым годзе пасля прысуду Аляксандру Асіповічу ў студзені і Віктару Паўлаву ў ліпені. Гэты вердыкт, хоць і не канчатковы, вельмі расчароўвае, бо паказвае, што беларуская судовая сістэма працягвае ўжываць смяротнае пакаранне, нягледзячы на некаторыя абаліцыянісцкія сігналы ў палітычнай сферы, якія, у прыватнасці, паступаюць ад чальцоў Нацыянальнага сходу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.