Пашынян у выступе ў парламенце назваў Расію стратэгічным партнёрам Арменіі
Расія — гэта стратэгічны партнёр Арменіі, заявіў у сваім выступе ў парламенце кандыдат на пасаду прэм'ера Нікол Пашынян. Пасяджэнне парламента прысвечанае выбарам новага прэм'ер-міністра краіны. На гэтую пасаду ёсць толькі адзін кандыдат — Пашынян.
Па яго словах, якія перадае РБК, Арменія надалей застанецца чальцом Еўразійскага эканамічнай саюза (ЕАЭС) і Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). "У нашым руху няма ніякіх пагроз для армяна-расійскіх стратэгічных саюзніцкіх адносін", — дадаў палітык.
На пасадзе прэм'ера Пашынян паабяцаў развіваць адносіны таксама з Іранам, Грузіяй, Кітаем, Еўрасаюзам і ЗША. Адной з сваіх задачаў ён назваў лібералізацыю візавага рэжыму з ЕС.
Пашынян паабяцаў, што пры абранні яго прэм'ерам у Арменіі не будзе эканамічных манаполій, манаполій на імпарт прадуктаў. Ён лічыць неабходным прыцягнуць армянскую дыяспару ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва, панізіць закрэдытаванасць насельніцтва.