Пашыраны спіс спіртавых настоек, якія нельга прадаваць у аптэках па начах
У Беларусі пашыраны спіс спіртавых настоек, якія нельга прадаваць у аптэках па начах. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства аховы здароўя, яна ўжо апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цяпер у начны час нельга купіць той жа карвалол.
У дакуменце нарэшце з'явілася тлумачэнне туманнай фармулёўкі "ў начны час" — з 21:00 да 8:00.
pravo.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.