Пасля артыкула Еўрарадыё ў полацкім "сацыяльным доме" паставілі поручні
Цяпер поручань на месцы!
Пад'езд кітайска-беларускага дома ў Полацку, пабудаванага для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, быў здадзены без парэнчаў. Па праекце іх і не павінна было быць, хоць у астатніх пад'ездах іх зрабілі. Жыхары некалькі месяцаў настойвалі на іх усталяванні, але чыноўнікі, знаходзячы розныя прычыны, адмаўлялі.
Паглядзіце, якіх турбот інваліду першай групы Алене Пальмоўскай, якая жыве тут, каштавала забрацца на прыступку пад'езда. І так кожны раз, калі ёй трэба было выйсці ў горад і вярнуцца!
Жыхары ў роспачы звярнуліся да Еўрарадыё з просьбай дапамагчы. Мы прайшлі ўсю бюракратычную карусель: дзесьці нам адказвалі, што поручні не ў іх кампетэнцыі, а дзесьці казалі, што ўсталяваннем парэнчаў баяцца парушыць першапачатковы праект, таму што дом у такім выпадку могуць зняць з гарантыі.
Ужо на наступны дзень каля пад'езда з'явіліся рабочыя. А праз чатыры дні былі пастаўлены парэнчы і поручань.
Было:
Стала:
Мы дзякуем гарадскім уладам за тое, што яны пагадзіліся дапамагчы жыхарам дома. І віншуем жыхароў з маленькай перамогай. Цяпер Алена Пальмоўская зможа часцей выходзіць у горад. Для чалавека з дадатковымі патрэбамі інклюзія вельмі важная, яна дазваляе яму жыць актыўна і не абмяжоўваць сябе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.