Пасля выбараў заводы вяртаюць на чатырохдзёнку

Пасля выбараў заводы вяртаюць на чатырохдзёнку

Пасля выбараў на некаторых прадпрыемствах сталі вяртаць чатырохдзённы працоўны тыдзень. У прыватнасці, з такой сітуацыяй сутыкнуўся Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, піша сайт praca-by.info.

Завод уваходзіць у склад холдынгу "БелаўтаМАЗ" і з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў аўтакампанентаў для аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. У холдынгу гэта другое па велічыні прадпрыемства пасля самога Мінскага аўтамабільнага завода.

Рабочы з Асіповічаў распавёў сайту praca-by.info, што сёлета асноўныя магутнасці завода доўгі час працавалі чатырохдзённы працоўны тыдзень. Толькі частка рабочых была занятая поўны працоўны тыдзень. Перад выбарамі ўсё прадпрыемства вярнулі на пяцідзёнку. Але пасля іх наступную ж пятніцу перанеслі ў якасці працоўнага дня на снежань. Не выключана, што далейшыя пятніцы таксама будуць непрацоўнымі.

Па словах работніка, нядаўна ў асіповічы прыязджаў гендырэктар МАЗа Дзмітрый Кацярыніч і заявіў, што гэтае прадпрыемства з'яўляецца для холдынгу баластам і яно само павінна шукаць новыя рынкі збыту.

У выпадку банкруцтва прадпрыемства без працы застануцца больш за 2000 чалавек. Такая колькасць работнікаў не мае перспектываў знайсці працу ў Асіповічах.

Фота: ozaa.adz.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі