Пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб — у эфіры Еўрарадыё!

Пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб — у эфіры Еўрарадыё!

На пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб пачала працу 24 студзеня 2016 года і выявілася вельмі актыўным паслом: пры падтрымцы пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску прайшло некалькі буйных канферэнцый, прысвечаных тэме адмены смяротнага пакарання ў Беларусі. Фіёна Гіб выступіла з відэазваротам да беларускіх уладаў, у якім заклікала давесці да лагічнага заканчэння расследаванне справы зніклых палітыкаў — Красоўскага, Завадскага, Ганчара і Захаранкі.

Ці стала Фіёна Гіб інакш ўспрымаць Беларусь, адпрацаваўшы тут два гады? Ці чакала яна такой гучнай рэакцыі на вясёлкавы сцяг, вывешаны на амбасадзе Вялікабрытаніі? Ці ёсць у Беларусі прагрэс у сітуацыі са смяротным пакараннем? Ці раіла б яна брытанскім турыстам ехаць адпачываць у Беларусь?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Надзвычайны і паўнамоцны пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі