Пастар евангельскай царквы Антоній Бокун аштрафаваны на 3200 рублёў

Антоній Бокун / vk.com/new_life_by
Антоній Бокун / vk.com/new_life_by

Пастар мінскай евангельскай царквы "Ян Прадвеснік" Антоній Бокун аштрафаваны на 3200 рублёў. Суд над ім прайшоў у пятніцу. За што яго пакаралі, пакуль невядома. Бокун ужо дома.

Пастара затрымалі ў чацвер. Спачатку выклікалі ў Фрунзенскае РУУС, а пасля паведамілі, што ён будзе чакаць у іх суда.

Днямі затрымлівалі пастара мінскай пратэстанцкай царквы "Новае жыццё" Вячаслава Ганчарэнку. Яго таксама аштрафавалі на 3200 рублёў і адпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі