Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і ўрада, запланаванае на 30 лістапада, перанеслі

Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і ўрада, запланаванае на 30 лістапада, перанеслі

Запланаванае на 30 лістапада сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і ўрада Беларусі перанесенае на нявызначаны тэрмін. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе парламента.

30 лістапада перад дэпутатамі мусіў выступаць віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы. Дакладную прычыну, па якой перанесеная сустрэча, у Саўміне не называюць.

“Проста ў Міхаіла Іванавіча на гэты дзень прызначанае іншае мерапрыемства — яго працоўны графік не дазваляе правесці гэтае мерапрыемства”, — тлумачыць нам прэс-сакратар прэм’ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.

Па інфармацыі Еўрарадыё, 30 лістапада Аляксандр Лукашэнка правядзе выязную нараду ў Оршы. Нарада пройдзе пры ўдзеле ўрадавых чыноўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі