Падчас перапісу насельніцтва ў Беларусі ўлічаць нават мёртвых

Падчас перапісу насельніцтва ў Беларусі ўлічаць нават мёртвых

Наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі з 4 па 30 кастрычніка 2019 года, паведамляе Нацыянальныя прававы інтэрнэт-партал. Ён апублікаваў інструкцыю па арганізацыі і правядзенні перапісу, якая вызначае не толькі пералік пытанняў для жыхароў краіны, але таксама на метады сбору інфармацыі.

Напрыклад, у перапісных анкетах будуць пытання пра адукацыю, месца працы, жыллёвыя ўмовы. У графу “нацыянальнасць” можна будзе ўпісаць якую заўгодна ідэнтычнасць — нават літвін ці вайшнорац. Усяго ў спіс трапіць некалькі дзясяткаў пытанняў.

Адметна, што анкеты будуць запаўняцца на людзей, якія памёрлі пасля 4 кастрычніка 2019 года, а на дзяцей, што нарадзіліся пасля гэтай даты, інфармацыя збірацца не будзе. Вынікі перапісу будуць цалкам гатовыя да 1 ліпеня 2021 года.

Як і раней, спецыяльны персанал будзе апытваць людзей на абыходзе дамоў і спецыяльных участкаў. Але жыхарам краіны можна будзе далучыцца да перапісу і праз інтэрнэт — гэта новаўвядзенне. Яшчэ ў беларусаў спытаюць, ці маюць яны ўласныя зямельныя ўчасткі, з якой мэтай іх выкарыстоўваюць .

Папярэдні перапіс насельніцтва прайшоў у 2009 годзе. Тады статыстыка налічыла 9 503 807 жыхара краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі