Паўла Севярынца затрымалі каля пад'езда

Паўла Севярынца затрымалі каля пад'езда

Сустаршыню аргкамітэта БХД Паўла Севярынца затрымалі каля пад'езда. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла яго жонка Вольга.

"Мяне чакаюць ля пад'езда. Баяцца пратэстаў", — напісаў сам Севярынец перад затрыманнем. 

Тыдзень таму апазіцыянера так ужо затрымлівалі: яго завезлі ў суд, дзе асудзілі на 15 сутак, а потым у РУУС папярэдзілі, што вулічныя акцыі могуць быць небяспечнымі для пабочных людзей. Пасля гэтага Севярынца адпусцілі. 

Дарэчы, на гэтую нядзелю палітык таксама прызначыў акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй. Севярынец найбольш актыўна з усіх вядомых палітыкаў удзельнічае ў вулічных акцыях у снежні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі