Павел Севярынец — з-за кратаў: ужо ніякіх выбараў няма?

Павел Севярынец — з-за кратаў: ужо ніякіх выбараў няма?

18 чэрвеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска праз скайп судзяць апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца, які знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Раней яму ўжо прысудзілі 75 сутак арышту. А цяпер судзяць за "несанкцыянаванае мерапрыемства" каля Камароўскага рынку 30 траўня. Севярынец заявіў пра бесчалавечныя ўмовы ўтрымання, пра 10 дзён у карцары (ён у знак пратэсту парэзаў руку).

"Калі вы прызнаеце, што гэта законна, то значыць, што ўжо ніякіх выбараў няма, — заявіў палітык суддзі. — Вы лічыце, што палітвязні — гэта нармальна?".

Анлайн з суда можна пабачыць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі