Пазбаўлены зроку вартаўнік ішоў на брэх сабак: падрабязнасці жудаснага НЗ
Вартоўня ў лесапарку зоны адпачынку каля Салігорска / sk.gov.by
Следчы камітэт пракаментаваў жудасны інцыдэнт, які адбыўся ў пачатку ліпеня ў лесапарку зоны адпачынку каля Салігорска. Пра здарэнне стала вядома напярэдадні: адзін з адпачывальнікаў пазбавіў зроку мясцовага вартаўніка.
У той дзень у лесапарку адпачывала кампанія. Да паўночы амаль усе разышліся, засталіся толькі 33-гадовы мужчына з сяброўкай. Вартаўнік папрасіў іх сысці, сказаў, што ўжо позна. Мужчына — жыхар Салігорска — адрэагаваў агрэсіўна, пачаў збіваць вартаўніка і "прычыніў яму цялесныя пашкоджанні, якія пацягнулі страту зроку". Пасля чаго малады мужчына з сяброўкай сышлі.
Пацярпелы змог дабрацца да вартоўні толькі на брэх сабак, расказалі ў СК. Там ён праляжаў усю ноч. Раніцай яго знайшлі родныя, выклікалі медыкаў. Дактары дагэтуль змагаюцца за яго здароўе.
Нападніка затрымалі. Яму ўжо прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 ст. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, паўторна) КК РБ. У СК адзначылі, што затрыманы раней быў судзімы — за аналагічнае злачынства. Правёў за кратамі 9 гадоў і толькі некалькі гадоў таму вызваліўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.