Пазбавілі ліцэнзій яшчэ чатырох адвакатаў — Мінюст

"Зачыстка" ў Беларусі не спыняцца / Ілюстрацыйнае фота з архіва Еўрарадыё
"Зачыстка" ў Беларусі не спыняцца / Ілюстрацыйнае фота з архіва Еўрарадыё

У Беларусі пазбавілі ліцэнзій яшчэ чатырох адвакатаў, паведамляе Мінюст. Такое рашэнне прыняла "кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці". У спісе Аляксандр Уласевіч і Святлана Якушава з Віцебскай абласной калегіі адвакатаў, а таксама Юрый Козікаў і Арцём Сям'янаў, якіх раней выключылі з Мінскай абласной калегіі адвакатаў. Афіцыйна заяўляецца пра "здзяйсненне імі правін, не сумяшчальных са званнем адваката".

Вядома, што двое са згаданых адвакатаў — Козікаў і Сям'янаў — абаранялі беларускіх палітвязняў: першы — Максіма Знака і Яўгена Юшкевіча, другі — Валянціна Стэфановіча, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса, Таццяну Кузіну.

У Беларусі адбываецца "зачыстка" адвакацкай супольнасці. Адвакатаў перыядычна пазбаўляюць ліцэнзій. Сярод іх шмат тых, хто быў абаронцамі палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі