Пазняк падтрымаў аб'яднанне палка Каліноўскага і беларускіх "Кіберпартызан"

Зянон Пазняк / З архіву Еўрарадыё
Зянон Пазняк / З архіву Еўрарадыё

Зянон Пазняк падтрымаў аб'яднанне палка Каліноўскага і беларускіх "Кіберпартызан". "Гэтае аб'яднанне інтарэсаў і падобныя кансалідыцыйныя працэсы будуць спрыяць узмацненню і развіццю нацыянальнага фронту ў справе вызвалення Беларусі", гаворыцца ў заяве кіраўнікоў руху "Вольная Беларусь".

Пра аб'яднанне каліноўцаў і беларускіх "Кіберпартызан" стала вядома 6 снежня (яны супрацоўнічалі яшчэ з пачатку расійскай агрэсіі). Прадстаўніца аб'яднання хакераў Юльяна Шаметавец ўвайшла у штаб палка Каліноўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі