Педафілы ў Беларусі могуць правесці за кратамі ўдвая больш часу

Паводле слоў намесніка старшыні Вярхоўнага суда Валерыя Калінковіча, падобнае злачынства, нават калі не прыносіць "сур'ёзных наступстваў для фізічнага здароўя, усё роўна наносіць маральную траўму ахвяры". Ён нагадаў, што практычна ва ўсім свеце пакаранні для педафілаў даволі жорсткія.

"Тут якраз павінна працаваць папераджальная сіла крымінальнага закона. Фактычна гэта злачынства супраць будучыні", — цытуе словы Калінковіча БЕЛТА.

Нагадаем, да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў у другім чытанні рыхтуецца прапанова МУС аб узмацненні адказнасці за педафілію — з 5 да 10 гадоў зняволення. Прапануецца таксама адказнасць за трансляцыю парнаграфічных матэрыялаў ці публічную дэманстрацыю сцэн парнаграфічнага зместу.

У справе школьнага педафіла з Брэстчыны выявілі яшчэ адзін эпізод

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі