Пентагон паведаміў пра 10 расійскіх батальёнаў на мяжы з Украінай
З такой заявай выступіў высокапастаўлены амерыканскі генерал.
Каля ўсходняй мяжы Украіны размяшчаюцца 10 расійскіх батальёнаў. Пра гэта заявіў камандуючы амерыканскімі сіламі ў Еўропе Бэн Ходжэс падчас свайго візіту на базу НАТО бліз горада Шчэцін у Польшчы, перадае РБК.
Акрамя таго, Ходжэс адзначыў, што ў раёне Дэбальцава ў Данецкай вобласці зафіксаванае "прамое ваеннае ўмяшанне" расійскіх войскаў. Калі наступ ў гэтым раёне будзе паспяховым, расійскія войскі могуць пасля сфакусавацца на Марыупалі, выказаў меркаванне амерыканскі генерал.
Улады Расіі неаднаразова абвяргалі прысутнасць рэгулярных часцей на ўсходзе Украіны.
Фота — Fotobank/Getty Images