Перад сустрэчай з Парашэнкам Абама схадзіў у трэнажорную залу (фота)
Працягваецца візіт амерыканскага прэзідэнта ў Еўропу. Сёння ў Варшаве ён сустрэнецца з новаабраным прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
А ўчора Барака Абаму бачылі ў трэнажорнай зале гатэля Marriott на Ерузалімскай. Ён прыйшоў, каб падтрымаць форму. Між іншым, папрацаваў з гантэлямі. Здымкі амерыканскага прэзідэнта патрапілі ў Facebook.
Нагадаем, напярэдадні Абама паабяцаў патраціць мільярд долараў, каб часова размясціць у Еўропе больш амерыканскіх вайскоўцаў. Прычына — падзеі ва Украіне і роля Расіі ў дэстабілізацыі сітуацыі ва ўсходніх абласцях.