Перакрыты канал пастаўкі ў Беларусь гашышу з Афганістана
Міліцыянеры затрымалі ў Мінску афганскага грамадзяніна.
22-гадовага замежніка падазраюць у тым, што з лістапада 2013-га ён арганізоўваў пастаўкі наркотыкаў у нашу краіну. Акрамя гэтага, мужчына прадаў у сталіцы амаль 160 грамаў гашышу.
Як адзначае "Интерфакс-Запад", афганец меў від на жыхарства ў Беларусі, ён нідзе не працаваў. Распачатая крымінальная справа.
Фота — ria.ru