Перамовы ў Мінску працягваюцца, да іх далучылася прадстаўніца АБСЕ
У Мінску ў Палацы Незалежнасці з перапынкамі праходзіць сустрэча кіраўнікоў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі, прысвечаная сітуацыі на Данбасе.
11-12 лютага ў Мінску ў Палацы Незалежнасці праходзіць з перапынкамі сустрэча ў "нармандскім фармаце", прысвечаная пошуку мірнага вырашэння сітуацыі на Данбасе. У ёй удзельнічаюць канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
Пасля перапынку Меркель, Аланд, Парашэнка і Пуцін зноў працягнулі перамовы. Да лідараў чатырох краін далучылася спецпрадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні, якая дагэтуль удзельнічала ў перамовах кантактнай групы. Тым часам, з'явілася інфармацыя, што лідары "ЛНР" і "ДНР" адмовіліся падпісаць дакумент, узгоднены (цалкам ці часткова — інфармацыя супярэчлівая) прадстаўнікамі "нармандскай чацвёркі".
Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску
Фота: Reuters