Ператрус адбываецца ў доме Валерыя і Веранікі Цапкалаў у Мінску

Ператрус адбываецца ў доме Валерыя і Веранікі Цапкалаў у Мінску

У доме Валерыя і Веранікі Цапкалаў у Мінску адбываецца ператрус. Пра гэта яны распавялі журналістам партала TUT.by.

Цапкалы не ведаюць, хто праводзіць ператрус і ў рамках якой справы.

"Хто праводзіць ператрус, мы не ведаем. Відавочна, што гэта палітычная замова. У доме прысутнічаюць нашы сваякі, але падрабязнасцяў мы не ведаем", — паведаміла Вераніка Цапкала.

Пазней стала вядома, што на маёмасць Цапкалы накладзены арышт.

Падчас выбарчай кампаніі Цапкалы стала вядома, што да яго выстаўляе прэтэнзіі турэцкі бізнэсовец Сегдат Ігдзеджы. Ён напісаў заяву ў Следчы камітэт пра "супрацьпраўную дзейнасць" Цапкалы. У сваёй заяве ў СМІ Ігдзеджы тлумачыў, што гэта не звязана з палітычнай дзейнасцю Цапкалы, а ён проста хоча вярнуць свае грошы. У адказ Цапкала звярнуўся ў пракуратуру і заявіў пра ілжэсведчанні Ігдзеджы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі