Ператрус і затрыманні ў офісе мінскай PR-студыі Sette
Ператрус і затрыманні прайшлі ў офісе мінскай PR-студыі Sette. Яе дырэктарам з'яўляецца Ігар Кольчанка, які раней працаваў у прэзідэнцкім пуле, быў журналістам "СБ. Беларусь сегодня", але з 2012-га — у бізнесе.
З неафіцыйнай інфармацыі вядома пра затрыманне трох супрацоўніц PR-студыі, якія ў момант прыходу сілавікоў знаходзіліся ў памяшканні. Пасля іх адпусцілі. Па некаторых звестках, сам Кольчанка цяпер за мяжой.
Прычына візіту сілавікоў пакуль невядомая.
PR-студыя Sette існуе з 2014 года. У яе каля дзясятка супрацоўнікаў (раней было ўдвая больш). Sette займаецца прасоўваннем брэндаў. У 2020-м заняло 2-е месца ў рэйтынгу крэатыўнасці PR-агенцтваў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.