Першамайскі марш у Парыжы ператварыўся ў сутычкі з паліцыяй

Першамайскі марш у Парыжы ператварыўся ў сутычкі з паліцыяй

Першамайская дэманстрацыя ў Парыжы перайшла ў сутычкі паміж паліцыяй і пратэстоўцамі. Дэманстранты пратэставалі супраць зменаў працоўнага заканадаўства, галасаванне па якіх намечана на аўторак у Нацыянальным сходзе, перадае Бі-Бі-Сі.

Пасля таго як дэманстранты сталі кідаць бутэлькі і камяні, паліцыя ўжыла слезацечны газ.

У Францыі ўжо цягам двух месяцаў у грамадстве расце напружанасць, бо левы ўрад спрабуе правесці рэформу заканадаўства аб працы. На думку ўрада, рэформа неабходная, каб знізіць узровень беспрацоўя ў краіне. Прапанаваныя законы спрашчаюць звальненне работнікаў і накіраваныя на лібералізацыю рынку працы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі