Першы джазавы конкурс на Еўрарадыё!

Запрашальнікі на дзве асобы на сумесны канцэрт чароўнага Кевіна Махогані, а таксама гурта  Apple Tea і біг-бэнда Аляксандра Ліпніцкага ў межах праекту "Джазавы Мост" атрымаюць тыя, хто першымі адгадаюць найбольшую колькасць джазавых музыкаў з падрыхтаванага Еўрарадыё калажа.


Свае адказы дасылай нам на [email protected] да 16:00 5 кастрычніка, пазначыўшы ў лісце таксама кантактны тэлефон. 
Імёны пераможцаў можна будзе даведацца у жывым эфіры Еўрарадыё 5 кастрычніка ў 20:30.

Нагадаем, канцэрт Кевіна Махогані, а таксама беларускіх Apple Tea і біг-бэнда Аляксандра Ліпніцкага пройдзе ў межах праекту "Джазавы Мост" 6 кастрычніка, у канцэртнай залі Мінск. 

Фота: kevinmahogany.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі