Першы карабель з украінскім харчаваннем выйшаў з Адэскага порту

Першы карабель з украінскім харчаваннем выйшаў з Адэскага порту

Зранку 1 жніўня з Адэскага порта выйшаў карабель з украінскім харчаваннем. Гэта першы такі рэйс пасля 24 лютага.

Як паведаміў міністр інфраструктуры Аляксандр Кубракоў, гаворка ідзе пра сухагруз RAZONI, які пад сцягам Сьера-Леонэ накіроўваецца ў порт Трыпалі ў Ліване.

Судна пойдзе па калідоры, бяспеку якога пацвердзілі гаранты — ААН і Турцыя. На яго борце — 26 тысяч тон украінскай кукурузы.

У партах Адэсы сваёй чаргі чакаюць яшчэ 16 караблёў. Яны заблакаваныя з пачатку расійскай агрэсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі